Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновая прыгода

Апошні снег ручаіцца ў бары,
Імкнецца весняй песняю на ўзлессе.
Сумётаў многа намялося ў лесе
Ці што не тое зладзілі бабры?

Прыблытаўся ручай у гушчары
Да стромістай іглічнай піраміды,
І безнадзейнасць новай Атлантыды
Чакала мурашыны Свет Стары.

Прымоўкла выспа, поўная жуды,
Насуперак вясноваму настрою…
Я нацягаў лаўжоў і сухастою
Ды збудаваў запруду ад вады.

І пазіраў расчулена з гары
На свет, што ўратаваў сваёй рукою.
Раптоўна, паміж ладу і спакою,
Заўважыў я кавалачак кары.

Маленькія мурашкі-бунтары –
Напэўна, ў іх была свая задума –
Сплывалі, каравелаю Калумба,
У Новы Свет, у сінія віры!..

2001

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновая прыгода - Георгій Ліхтаровіч