Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любошчы

Я выляплю нябёсы, пакуль раяль не сціхнуў
Распушчаныя косы – на грудзях мілавідных
Салодкі водар цела дашчэнту пераймае
Шаўкова скура бела ў маіх лабзаннях тае

Бо ты была багіняй – а я кахаў шалёна
Растаў на сэрцы іней пад жарсцю тваіх стогнаў
Суцэльнаю істотай той ноччу стала пара
Свабодных ад самоты – іх рэчаіснасць – мара

Красуня-кветка вабіць сярод травы-мураўкі –
Дзяўчыначка заманіць – каб пакахацца палка
Я – валадар імгнення, Я – волат, Ты – блудніца
Без погрызаў сумлення ў агоніі заліцца

Нябёсы больш не цягнуць – ты зацямніла зоркі
Ты любіш, а я прагну, да ранішняга золку
Цяпер ляжыш нятрапка, салодка уздыхаеш
Шапчу на вуха казку – шчаслівая, палаеш

Я выляпіў нябёсы, але раяль не сціхнуў
Распушчаныя косы – на грудзях мілавідных
Два сэрцы ў такт заб’юцца, ад сёння назаўсёды
Не дай жа мне прачнуцца ад поцягу прыгодаў

2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любошчы - Алесь Губін