Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Адказы

Сонца чакае, калі наступіць дзень;
зоркі чакаюць надыходу ночы;
вецер пільнуе апалы ліст;
маланка вартуе першы гром;
неба ўпэўніваецца ў набліжэнні золку;
кветкі счакаліся чаканнем дажджу;
ваўкі спадзяюцца, што хутка поўня;
чалавек абнадзеены надыходам вясны;
адказы чакаюць сваіх пытанняў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адказы - Андрэй Козел