Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Вяртанне самой сябе

Вера ў людзей
Патухла як свечка
Пад гнетам падзей…
Забанена вечна
Адна ва ўсім свеце
Аднолькава смутна
І зранку
І з вечара.
Мары не зніклі
Толькі паніклі
Чакаюць абставін
Чакаюць…чакаюць
Каб зноўку падняцца
Над побытам
Брыдкім
Не быць выратованай?

Думкам
Не вытрываць…
Думкі як вязні
Жыцце як вязніца
Добрае
Светлае…
Няўжо мне
Трызніцца?

Выплысьці неяк
Трэба
З дрыгвы
МНЕ
Па іншаму –
Здрада!
Па іншаму-
Нельга…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вяртанне самой сябе - Святлана Софіна