Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напалоханы цудам вясны

Напалоханы цудам вясны,
Расцярэбіy~шы кветкі на дрэвах,
Вецер з яблынь у царства сасны
Выкраy~ рэчку пялёсткаy~ белых.

Пацякла ля ствалоy~ рака
З лёгкім водарам шчэ і грушы,
А здаля – як струмень малака,
Што цячэ – і не чуюць вушы.

Гэй, вятрыска, ляці назад,
Хутка сліва квітнець пачне…
Ты пялёсткі збірай з прысад,
Каб раскідаць іх дзесьці y~ сне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Напалоханы цудам вясны - Аляксей Клакоцкі