Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Перапоўнена чаша

Перапоўнена чаша…
Кропля камень стачыла.
Пераблытаны словы.
Нечаканы канец.
Хто мне знойдзе, пакажа
Ліхадзейку-прычыну?
…Скрозь адказы-адмовы.
…Брудным стаў мой вянец.
Перакрэслены мары.
Згвалтаваны жаданні.
Лёс – ліхмяны свавольнік
Між гаротных шляхоў.
Абыякавасць твараў…
Думкі і разважанні:
“Ці ж прывыкне нявольнік
Да сваіх ланцугоў?”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перапоўнена чаша - Марыя Кобец