Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Паміраюць хаты, сірацеюць сёлы



Паміраюць хаты, сірацеюць сёлы
Адцвітаюць беллю вішні ля вакон
Цішыня да звону у вушах наўкола
Вязкая, густая нібы страшны сон.

Ня чуваць у ранку пятушых спеваў
Ні жывёлы рыку, ні бляяння коз
Пойдзеш ты направа, пойдзеш ты налева
Крапіва па пояс, п’янка ды калхоз.

Аніякай мэты, аніякай цноты
Ня знайсьці са свечкай сярод бела дня
Дзе апахмяліцца – ўсе людзей турботы,
Мары і жаданні з самага рання.

Краю, родны краю! Што с табою стала
Дзе твой гоман звонкі, дзе дзіцячы смех
Войнаў ды калхозаў перажыў нямала
Ў чым скажы мне Божа беларусаў грэх?

Можа ты за мову нас усіх караеш?
Што згубілі з пыхі нават родны край?
Ты ў залішне гордых розум адбіраеш
Два стагодздзі з лішнім! Хопіць! Выбачай!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паміраюць хаты, сірацеюць сёлы - Стась Высоцкі