Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Можа ліха пойдзе борам

Можа ліха пойдзе борам,
Можа лёс нас прыгалубіць.
Лепш з дабром, абы не з горам
Новы год нам зноў пратрубіць
Сабірацца на гулянкі
Танчыць вальс і кракавяк
Там паненкі-заляцанкі
Нойдзе пару сабе ўсяк.
Сыпле полька-сербіянка
Іскры роем навакол
Тут і Коля, тут і Янка
Танчаць дзевак з чужых сел.
Хоць бы раз яшчэ па праву
Закружыцца ў віхры том
Каб паўстаў вачам на яву
Ўжо згарэлы родны дом.
Каб убачыць краю родны
І пачуць шчасливы смех…
Лёс наш! Лёсе безвыходны!
Божа! У чым скажы наш грэх?!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Можа ліха пойдзе борам - Стась Высоцкі