Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыласкай, як можа матуля

Прыласкай, як можа матуля,
Абдымі і схавай мяне.
Думкі ўсе здранцвелі, паснулі –
Гэта вецер азяблы дзьме.
Правядзі мяне ў край вясновы,
Забяры, калі ласка, адсюль
За акраец духмянай мовы,
Які б’ецца ў грудзях пакуль…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Прыласкай, як можа матуля - Кацярына Глухоўская