Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хто можа схаваць агонь?

Хто можа схаваць агонь,
Хто можа спыніць світанне?
У заўтра бяжы бягом, –
Няма ў лёсу вяртання.
Хто можа знішчыць агонь
І радасць свайго кахання?
Якой узважыць вагой
Страты яго марнавання?
Хто можа зблытаць яго
З покрывам ночы сумрочнай?
Хто можа хаваць агонь,
Вяртаць нам холад паўночны?
Навошта хаваць агонь,
Хлуснёй заліваючы ззянне?
Прыбіў чалавек далонь
Цвіком да крыжа пазнання…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хто можа схаваць агонь? - Віктар Леаненя