Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усе бачылі, як разгараўся агонь

Усе бачылі, як разгараўся агонь.
Адной дастаткова іскрынкі,
Каб пагрэць зледзянелую ўзіму далонь
І хлеба пасмажыць скарынку.
Усе бачылі, як узмацняецца вецер.
Хопіць аднойчы падзьмуць,
Каб разам усё, што было на планеце,
Нагамі ўверх здалеў павярнуць.
Усе бачылі: моцна спявае вада.
Адной дастаткова хвалі,
Каб хутка ўсё, дзе хадзіла нага,
Стыхія са свету знішчала…
Я спадзяюся, што ўбачым калісь,
Як ад чароўнага слова
Падымецца і паляціць па зямлі
Беларуская родная мова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усе бачылі, як разгараўся агонь - Павел Урбан