Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сем дзён… і далей будзем разам

Хвалі лятуць,
А з далёкага воблака
Вызірне промень
Пагладзіць ёй локаны…
Мора бязмежна,
А вочы прывабныя
Зноўку ў бездань
Мяне так і цягнуць.

Хвалі лятуць,
А ля нашага востраву
Спіны дэльфінаў
Мільгаюць уранак…
Хто жа раскрыў
Што мы тутака тыдзень
Сціпла, паціху
Збіраем світанак

Хвалі лятуць,
А з далёкага горада
Тэлефануюць,
І сябры хвалюцца…
Там жа маркотна так.
Трэба вяртацца.
Толькі гляджу,
З ёй ужо не растацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сем дзён… і далей будзем разам - Андрусь Алаў