Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькi дзён

Колькi дзён без цябе я сумую,
Колькi доўгiх самотных начэй.
Мабыць час я марную ўпустую,
Не пабачыўшы гэтых вачэй.

Iх пабачыць адна мая мэта,
Бо яны саграваюць мяне.
Як жаўнера сiвая кабета,
Што чакае яго нiбы ў cьне.

Маё сэрца яе зноў шукае,
Цябе ўбачыць iмкнецца хутчэй,
Мне сустрэчы з табой не хапае,
Каб каханьня вагонь стаў ярчэй.

А пасьля мы ўзьнiмемся ў неба,
Дакранемся з табою да зор.
Я нiколi цябе не пакiну..
Ты, жыцьця майго сьветлы анёл.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Колькi дзён - Мікіта Прыходзька