Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над белым светам сумавала танга

Над белым светам сумавала танга.
I зноў i зноў у песеньцы старой
Мне чуўся сум апошняга расстання –
Ды не чыйгосьцi, а майго з табой.

Майго з табой!.. I зноў i зноў ад болю
Сцiнала сэрца, кроiла, пякло, –
Хаця на белым свеце ў нас з табою
Яшчэ i першай стрэчы не было.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Над белым светам сумавала танга - Ніл Гілевіч