Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаданай

Жаданая, колькі там часу назад,
У новай яскравай святочнай сукенцы
Рабіла звычайны ты свой прамінад,
А я назіраў за табой у акенца-
Вялікім жаданнем было падысці
І пагутарыць аб тым ці аб гэтым-
Не мог адпаведнай падставы знайсці,
А толькі пісаў, бо зрабіўся паэтам.

Жанчыны няма на Зямлі мне бліжэй:
У белай кашулі і ў белай спадніцы-
Разглядваў цябе – стала ты прыгажэй,
А я толькі марыў з табой ажаніцца.
Вядома, не прынц я на белым кані
І не жабрак – мая доля другая-
Надзея ў душы, і ўсе ночы і дні
Адною табою жыву, дарагая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жаданай - Аляксандр Ведзянееў