Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успамін каханага

Ці памятаеш ты,
Як ранняю вясной
Зіхцеў на небе
месяц малады?
Як ён трымцеў
У золкай,
зорнай вышыні,
Як марыў…
дакрануцца да зямлі,
Ці памятаеш ты?
Ці памятаеш ты,
Як я перад табой
Стаяў такі ж,
як гэты
Месяц малады?
І непаўторнасць хвілі той
Ці памятаеш ты?

Як зоркі, згінулі,
Прайшлі гады,
Пранесліся, як сон,
Я – у палоне тым,
У думках – толькі твой.
А ты?..
Ці памятаеш ты?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Успамін каханага - Ніна Радзівончык