Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднакласніцы

Дзе нашы школьныя гады?
Юнацтва дзе, куды зляцела?
І я ужо не малады,
І ты, здаецца, пасталела.

Але ж захоўваем старанна
У сэрцах малады палёт.
Душа шукае пастаянна
Узвышаных мажорных нот.

І песня наша не закончыцца,
Пакуль жыве яшчэ імпэт:
Удаль глядзець з надзеяй хочацца,
Ісці за ясным сонцам ўслед…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аднакласніцы - Пётр Шакола