Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Што прайшло – ніколі не вярнуць

Што прайшло – ніколі не вярнуць,
Пра гэта нам сказаў сто год таму паэт.
Жыццевая завея ўсё прадоўжвае дзьмуць,
Заносячы мінулага апошні, цьмяны след.
Няма для нас ўжо шляху назад.
Ў адну раку увайсці паўторна немагчыма.
І добрага, і кепскага было даволі шмат,
І гэта наш цяжар, які мы маем за плячыма.
Прыйшоў нам час ісці далей наперад,
Нас новыя ў далечы вабяць арыенціры.
Іх дасягнуць нам дапаможа наша вера
І наш імпэт нестрыманы і шчыры.
Глядзець ў вочы небяспецы трэба смела,
Свой позірк ў зямлю ніколі не хаваць.
Патрэбна духам быць магутнымі і цэлам,
Каб нам ўсе парашкоды са свайго шляху прыбраць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што прайшло – ніколі не вярнуць - Зміцер Аўчыннікаў