Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дарэмна

Дарэмна мы ствараем пляны,
Наперад хочым зазірнуць,
Малюем вобраз ідэальны
Таго, што марым дасягнуць.
Дарэмна мы шукаенм радасць
Там, дзе яе не можа быць,
І надаем таму мы значнасць,
Што хутка трэба пазабыць.
Але мы ўсё жа спадзяемся,
Што долю сваю здолеем спаткаць,
Хаця не ведаем мы колькі давядзецца
Нам цяжкасцей ў сваім жыцці пазнаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дарэмна - Зміцер Аўчыннікаў