Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Непатрэбнае хутка зьнікае

Непатрэбнае хутка зьнікае,
А што трэба цяжка знайсьці,
Невядома, што замінае –
Чалавечым марам цьвісьці.

І ў пошуку шчасьця штодзённым,
Забываем пра нашыя сны,
У пакоі сваім сьцюдзёным,
Зноў чакаем новай вясны

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Непатрэбнае хутка зьнікае - Мікіта Прыходзька