Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свой лёс мы самі выбіралі

Свой лёс мы самі выбіралі
Не на гады, а на вякі.
З усёй Расіі паміралі
За Беларусь бальшавікі.

Я не магу ўявіць без рускіх
Жыцця,
Каб іншы лад ішоў.
Мне б здаўся свет занадта вузкім
Без украінцаў, латышоў.

Без мора Чорнага, без Волгі,
Без Енісея і тайгі:
Там ёсць і нашыя трывогі,
I кроплі нашае тугі.

Там ёсць і нашай працы жмені…
Хачу ад сэрца пажадаць:
Спяшыце, людзі, новай змене
Любоў і дружбу перадаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свой лёс мы самі выбіралі - Пiмен Панчанка