Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шукай ты “Нашай нівы

Не шукай ты “Нашай нівы”
Там, дзе бойкі гандаль півам.
Гэй, дзе ганяць нашу мову,
Дзе вышукваюць “крамолу”-
Не шукай ты “Нашай нівы”!

Яе знойдзеш вельмі блізка,
Як аформіцца падпіска.
Тысяч сто за год пацягне.
…Але ж сэрца праўды прагне!
Толькі ўмей шукаці блізка.

Не шукай ты добрай працы
У прыстанішчы інфляцый.
Гэй, у градзе старасвецкім
Між Машэрава й Савецкай-
Не шукай ты добрай працы.

Яе знойдзеш вельмі блізка,
Як мясцовая прапіска,
Калі кажаш па-маскальску,
Па БТ глядзіцьмеш казку,–
Яе знойдзеш вельмі блізка.

Не шукай ты праўды, хлопча,
Дзе мараль нагамі топчуць,
Дзе свабода не зіхцела,
Дзе Пагоня не ляцела,–
Не шукай ты праўды, хлопча.

Яе знойдзеш вельмі блізка,
Рак даўно на горцы свіснуў.
Як уздымем запальніцы
І на вёсцы, і ў сталіцы-
Знойдзеш праўду вельмі блізка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не шукай ты “Нашай нівы - Дэман Помсты