Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як многа трэба чалавеку

Як многа трэба чалавеку,
Як мала хочацца душы,
Праз ўсё жыцьцё зьвіняць манеты
І вораг хіжы на мяжы.
За трыццаць срэбранікаў д’яблу
Душу прадаць, а потым што ж…
Зьгібееш ў церніях жыцьцёвых,
Сатлееш ў прысак… Анягож?!
Шукацьмеш потым ратаваньня,
Але ня знойдзеш – не шукай,
Бо Богу здрадзіў і Радзіме –
Ў пакутах стогне родны край.
Чужы акраец дзярэ глотку,
Ды і майно не на карысьць,
Прадаўшы родную старонку,
Хіба ты маеш права быць?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як многа трэба чалавеку - Юрась Півуноў