Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падатак (Балгарская балада. XVI стагоддзе)

Галашэнне бабак, галашэнне матак –
Зборня панаехала адбіраць падатак.

Па ўсмешцы роднай – ад кожнага плачу,
Ад кожнае хаты – па гульні дзіцячай.

Па маленькай ручцы – ад кожнае міскі,
Па адной надзеі – ад кожнай калыскі.

Ад зямлі пакутнай – ды па хлебасею
Абыяка, звыкла бяруць ліхадзеі…

Забірае зборня жудасны падатак,
Адбірае зборня ў матак немаўлятак.

Павязуць малых іх у зямлю чужую,
Дзе не так гавораць, дзе не так сумуюць.

Там дадуць адразу ім чужое імя:
Так прымусяць здрадзіць – без віны! – Радзіме.

А яшчэ навучаць ненавідзець люта
Бацькаўшчыну, дом свой, што даўно ў пакутах.

I яны прыедуць у свой край са зборняй,
I ад іх таксама сёлы жах агорне.

Можа, з іх каторы нат у свайго брата
Адбярэ падатак – кволых немаўлятак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Падатак (Балгарская балада. XVI стагоддзе) - Янка Сiпакоў