Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Легкай смугай туману вечаровай цішы

Легкай смугай туману вечаровай цішы,
Пакладзецца спакой на плечы.
Нутро разрываецца, моцна крычыць,
Бо нічога ўжо не лечыць.

Ты хацеў бы забыцца, ціхенечка спаць,
Але голас кажа ўпарта.
Што ніколі не зможаш адпачываць,
Бо твая галава – твае краты.

Шлях ты выбраў складанейшы, чалавек,
І пакуль яшчэ толькі пачатак.
Пазбаўляйся сваіх асабістых здзек,
Твая годнасьць – твой сьвету падатак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Легкай смугай туману вечаровай цішы - Каця Красавік