Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая абарона

Шэпча белы вятрыска, што будзе лягчэй;
З пацукоў у анёлы нясецца варона,
Толькі мне ад цябе не адвесьці вачэй,
І зрываецца з вуснаў мая абарона.

Неба ў кулях і месяц націснуў курок;
Не пагнецца ад роднага слова карона,
Не накінуць чужому на шыю шнурок,
Калі ў сэрцы лунае твая абарона.

Пад любымі сьцягамі ня страчвай сябе,
Што б ні крыкнуў князёк з невысокага трона;
Недзе зьлева чырвоны лісток ажыве,
Дык зьвіні лёгкай птушкай, мая абарона.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мая абарона - Яўген Карлюк