Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Троя

Хустачкі-каруначкі
На пунсовых тварыках.
Шпацыруюць гумачкі
Па сьпінах лашарыкаў.

“За!”краіну вольную–
Паліцаяў лецішча,
Дзе сядзець прывольна ўсім,
Хто ня ў згодзе зь нечысьцяй.

Тут разлогі поўныя,–
Кроў цячэ за марамі,
Ды цкуюць папоўнае,
Бо ўсе спрэс “захаранкі”

Сталіся тут ворагам
Лепшыя, сумленныя.
Тут законаў мора ды
Усе ніжэй Нязьменнага.

Тут пачварай сноўдае
Камунізм нястомнаю.
Думкі ўсе ўзгоднены
З кастай непрытомнаю.

Тут апанаваны ёсьць
Фашыстоўскай мрояю.
Люд замардаваны ён
Ашукаў, як Трою ту.

Вершніка віталі вы
Сьцягамі ўзьнятымі.
Ці хто ж ведаў, панаве,
Што той рай за кратамі?

Але ж люд абудзецца,
Выйдзе зь цемры-сховішча.
За дажджом астудзіцца
Д’яблавае вогнішча.

З выі зрыне коніка,
Душы зноў народзяцца.
Бог Хрыстовым сонейкам
Стане яму вольніцай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Троя - Ветразь