Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наш правадыр і не ведаў

Наш правадыр і не ведаў,
Што ў Беларусі бываў,
Што ён і ў Брэсце абедаў
I ў Мінску не раз начаваў.

Верыцца ў гэта прачула,
З глыбіняў сэрца ідзе:
Сваімі вушамі чулі
Ад самых надзейных людзей.

Заходні фронт ён наведаў,
Вядома, падпольна, тайком.
Ён ведаў пра ўсе нашы беды,
Стварыў не адзін рэўком.

Не ўздумайце людзям пярэчыць,
Пакрыўдзяцца на гады.
Хай свеціцца праўдаю вечнай:
Ён быў тут
I будзе заўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наш правадыр і не ведаў - Пiмен Панчанка