Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прыемна чуць мне: “Дзякуй!

Сястара! Прыемна чуць мне: “Дзякуй!”
Як і прыемна пажадаць,
Каб поўны радасці ўсялякай
Быў год жыцця, які страчаць
Усім нам радасна і млосна,
З якога боку паглядзець.
Лятуць гады а з імі ўскосна,
І мы ня будзем маладзець.
Ня нашы будуць вечарыны,
На танцпляцоўцы вальс ня нам
Дзе зыркі жар вачэй дзяўчыны
Сваю ахвяру нойдзе сам.
Дай Бог, каб дзеці нашы, ўнукі
Шчаслівы, як і мы былі!
І сэрца цеплыню у рукі
Нашчадкам каб перадалі!
Каб мы ня зведалі нядолі
Ня ліхалецця, ні вайны
Шчаслівы каб жылі на волі
Ўсе беларускія сыны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыемна чуць мне: “Дзякуй! - Стась Высоцкі