Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сакавік

Сакавік на парозе ўзыходзіць,
І вясна ў наш край надыходзіць.
Гэта час успамінаў кахання
І тужлівага спадзяввання,
Што адбудзецца зноўку сустрэча,
Як калісьці, мінулай вясной.
І сканае ў сэрдцы пустэча.
І ты зноў будзеш побач са мной.

Сонца грэе і ласкава свеціць,
Быццам промні тваіх вачэй.
Чаму ж знікла раптам ты, Свецік
У ц1мнай безданні новых начэй?
Не забыць мне цябе ўжо ніколі,
Буду зноў ды і зноў ўспамінаць.
Думка – кветка тужлівая ў полі.
Ну дык як гэту думку прагнаць?

І маленькі блакітны букецік,
Што над ложкам маім усё вісіць,
Із падараных табе кветак, Свецік,
У сэрдцы полымкм больна гарыць.
І трывожаць мяне ўспаміны
Пра былыя нашы часы,
Калі быў, здаецца, шчаслівы…
Мо шчаслівай была і ты?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сакавік - Сяргей Кульбіцкі