Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі скончыш жыццё

Калі скончыш жыццё самагубствам
Застанешся ты тут назаўжды.
Сустракаць будзеш кожную восень,
Зіму, лета і кветкі вясны.

Так здаецца ўсё проста, здаецца,
Але ўсё гэта мары і сны.
А на самай жа справе прыдзецца
Зноў трываць і цягнуць тыя дні…

Зноў пакутаваць цэлую вечнасць,
Сядзець плакаць слязамі ў крыві.
Дзе згубіў я сваю чалавечнасць?
Хай пяюць пра мяне салаўі.

Пра такую маю, вось, нядолю,
Пра такі паламаны мой лёс.
Няхай буду ляжаць я ў полі.
Хай душа не ляціць да нябёс.

Хай душа і не падае ў пекла,
Хай сядзіць над маім курганом.
Усё роўна ўвесь век мой быў грэшны.
Няхай госці ня йдуць у мой дом…

І няхай жа забыты я буду,
Не патрэбны нікому наўкол,
Я ніколі цябе не забуду
Беларусь! Мая ты любоў!

Вар’ят

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі скончыш жыццё - Аўтар невядомы