Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі чалавек не такі як усе

(прысвячаецца Якубу Коласу)

Калі чалавек не такі як усе,
Натхненне ён знойдзе ў жамчужнай расе,

Адчуе каханне ў лесе і ў поле,
У гутарках з рэхам, у родным прасторы,

У мове ад птушак, у проблісках зор,
У нягучных напевах блакітных азёр.

Ва ўсім, чым зямля Беларусі багата
ўбачыць карысць і жыццёвае свята.

І скрыпкі Сымонавай з’явіцца голас,
Што талентам дзіўным малюе нам Колас,

Ды шчырасцю вабіць увесь белы свет
Музыка, Песняр, Беларускі Паэт.

Для сэрца такую раскошу нясе,
Калі чалавек не такі як усе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі чалавек не такі як усе - Мікалай Куко