Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Як быў маленькі чалавек

Як быў маленькі чалавек,
Хадзіў ён на каленях век
І прыгінацца мусіў пад “братамі”.
Цяпер магутны, нібы бык,
Вось толькі гнуцца ён прывык,
Схіляцца, як чарот перад вятрамі.

Хоць і трымае ў Менску дом,
І не кранае чарназём,
Што продкі яго правілі вякамі,
Ён шчасця хоча пад кнутом,
Вось толькі біў і б’е чалом,
І марыць пра свабоду вечарамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як быў маленькі чалавек - Міхась Бацян