Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Супраць плыні

Як цяжка плывецца супраць…
Дык вось ты якая, рашучасць!
Галоўнае – толькі рушыць.
Вось так! Толькі ўперад!
Без лодкі.
Ваш дыхт, мае смелыя продкі,
Парыў вашых душ высокі…
I хоць гэты шлях кароткі,
Нялёгкі, зусім не салодкі,
Я ведаю:
Сэрца не стыне
У тых, хто плыве супраць плыні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Супраць плыні - Янусь Малец