Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вёсачка

Гэта вёсачка сэрца майго родны кут,
Нахлынаюць адна за адною памяці хвалі,
Толькі тут, толькі тут, толькі тут,
Сапраўды и заўсёды чакалі…

Гэты брук, да апошняга камня знаёмы,
Гэты луг, гэты лес і жніва паясы,
Толькі тут, адчуваю сябе удому,
Нават зараз, калі гэты дом пусты…

Нават зараз, калі ўжо не сустракаеш,
Не крануцца калі тваіх стомленых рук –
Толькі тут, я дзіцячы спакой адчуваю,
Майго сэрца вішневы садок – родны кут.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вёсачка - Таццяна Андрушка