Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб вярнуцца

Колькі разоў я хацеў вярнуцца
Ў той чаромхавы, сонечны май.
Тваіх вуснаў жаданых крануцца
І адчуць іх малінавы рай.

У той май, і чэрвень, і ліпень,
Каб кроплямі піць як няктар
Пацалункаў несцерпную кіпень
І крыштальную свежасць хмар.

Наталіць, запоўніць пустэчу
Асалодаю дотыкаў, слоў.
Я надзеяй жыву на сустрэчу,
Бо ў сэрцы не гасне любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каб вярнуцца - Анатоль Галушка