Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Завушнiцы

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я – упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце –
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі смяецца,
Спявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, змярканнем,-
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Завушнiцы - Максiм Танк