Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вандроўная пташка

Пташка, пташка,
Скуль ляціш ты –
Ці не з нашых
Ніў?

Каб пачуць мне
Што аб мілай,
Я б шчаслівы
Быў.

Мо была
Ў яе садочку?
Ці не стрэла
Там

Той найгожай,
Да якой бы
Паляцеў я
Сам?

Ці не чула
Выпадкова
Ты хоць колькі
Слоў

Той, якая
Не выходзіць
З маіх юных
Сноў?

Ах ты, пташка,
Адлятаеш –
У якую ж
Даль?

Мне пакінула
Ізноў тут
Па наймілай
Жаль.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вандроўная пташка - Ян Чачот