Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Вузлы



У жыццёвай складанай гонцы
Я часта раблюся наіўным:
Прывязваю промні сонца
Да знявечанай бурай галіны.
Мураўіную звязваю сцежку
З дарогай, што даль рассякае,
Хоць гэта адны толькі ўсмешкі
Ў сяброў маіх выклікае.
Рукамі, што хлеб здабылі мне
I водзяць па хвалях човен,
Я звязваю позірк арліны
З паглядам вачэй крумкачовых.
Рукамі, што затрымцелі,
Адчуўшы далонь чужую,
Кожны нерв свайго цела
З нервам тваім вяжу я.
Дажджоў красавіцкіх пасмы
Вяжу я з электрадротам.
Хоць ведаю: іх развязваць
He давядзецца потым.
Тупыя канцы вяровак,
Што ў дол апускаюць труны,
Вяжу з тваім днём суровым,
Нібы абарваныя струны.
Нямала звязаў вузлоў я
I моцных і для прыліку…
Жыццё! Навучы мяне ў слове
Вузлоў навязаць вялікіх.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вузлы - Уладзіслаў Нядзведскі