Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летні ранак

Ў расяных павуцінках летні ранак
Сустракае дзеўчыну-зару.
Новы дзень ступіў на мокры ганак –
Разганяе пасмы туману.
Зязюля закукуе ў дальнім лесе,
Спрабуючы лічыць гадоў хаду.
У родным краі птушкай ў паднябесьсі
Душа лунае, адганяючы нуду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Летні ранак - Юрась Півуноў