Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СІНІ РАНАК

Скокне сонейка на ганак,
Тупне ножкай босаю —
Пабягу у сіні ранак
Першымі пракосамі.

Аблячу без адпачынку
Лес, прапахлы росамі,
Распытаю пра дзяўчынку
Рэха шматгалосае.

Разбуджу на кожным дрэве
Песню салаўіную,
Хай спявае лес, не дрэмле,
Пра яе, адзіную.

Хай яна загоіць рану,
Перавяжа косамі…
Прыбягу у сіні ранак
Першымі пракосамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СІНІ РАНАК - Уладзімір Марудаў