Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Тваё iмя

Нясмела на світанні першы промень
у ліст мядзяны ценькнуу вастрыём,
і мне пачулася ў чароўным тонкім звоне –
імя тваё.

Шчыруе ранак, зухаваты, босы,
за песняй песню разам з салаўём
і сыпле ў травы звонкія і росы –
імя тваё.

Спакой павольнаю хадою крочыць
у сон прыцішаных бярозавых гаёў…
і ў гэтай водарнай здаровай ночы –
імя тваё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тваё iмя - Мікола Аляхновіч