Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забыла я тваё імя

Забыла я тваё імя,
Не ведаю, калі згубіла,
Імя якое засланіла
Тваё імя, тваё імя…

А помню, як у цішыні
Яго так ціха прамаўляла,
А на ўвесь свет яно гучала,
Аб шчасці нашым абвяшчала,
І нас на крылах уздымала
Тваё імя, тваё імя…

Забыла я тваё імя…
То колькі ж крыўд і горкіх слёз
Яго схавалі, як магіла,
Што я вярнуць не маю сілы
Тваё імя, тваё імя.

Можа, успомніцца калі,
Імя твайго адно гучанне –
Не вернецца зачараванне
І тое дзіўнае дыханне,
Не вернецца…
ніколі больш не вернецца
Тваё імя, тваё імя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забыла я тваё імя - Ніна Радзівончык