Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца

Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца,
Сонейкам цёплым спынюся ў душы,
Расквечуся ружай ці восеньскім дрэўцам,
Воблакам гляну з нябесных вышынь.

А хочаш, насустрач смелаю сцежкай
Выбегу я і ў наш верас густы
Зноў завяду, каб з прыязнай усмешкай
У абдымкі свае пераняў мяне ты.

І радасна нам заспяваюць аблокі
Жаўранкам любым з блакітных вышынь,
Рачулка запомніць твой твар сінявокі,
Каб страсцю напоўніць спакойную плынь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца - Вера Буланда