Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна туманаў! Твае краявіды

Краіна туманаў! Твае краявіды
Кранаюць мне сэрца шчымлівай тугой.
Ты трапіла ў нерат няўмольнай планіды,
Што ў бездань нябыту вядзе за сабой.

Твой крыж – памяркоўнасць. Ты надта рахмана
Суседзям раздорвала скарбы свае.
І ззяе ў душы незагойная рана:
Чаму ж сілы волі табе не стае?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Краіна туманаў! Твае краявіды - Ірына Хадарэнка