Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так далёка і блізка краіна мая

Так далёка і блізка краіна мая –
Крыж мой, лёс мой, мая пажыццёвая роспач.
Дзе так лёгка схіліцца, забыцца, заброснець,
Дзе сталеюць сябры і гібее сям’я.

Але хіба ад гэтага можна ўцячы
Цягніком, самалётам, на ўсход ці на захад?
Усё роўна няўцямным, прытоеным жахам
Пракрадзецца пад сэрца самота ўначы.

Ад сябе не ўцячэш – вось банальны адказ.
Пракаветная смага душу маю кволіць.
І не ведаю, як яе сцішыць, спатоліць,
Да Айчыны нябёснай дзе шлях мне шукаць…

22.08.2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так далёка і блізка краіна мая - Аляксей Жбанаў