Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна Начы

Мы маўчым, мы зацята маўчым.
Нашы душы аблытала плесень…
А на поўдзень – краіна Начы,
і гурган сёння сімвал Палесся.

Ды адчай немагчыма схаваць,
як душу не ачысціць нідзе…
Мне Радзіму да скону шукаць
па сцяжыне, што з ночы вядзе.

Беларусь, мая хворая маці,
са слязою Сажа на шчацэ
ў парваным чарнобыльскім плацці
пачарнелым Сусветам брыдзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Краіна Начы - Эдуард Акулін