Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спадзяванне

Замглілася неба шэрай смугой.
Канец лістапада – восень слатой
Насыпле наўмысна пыл дажджавы,
І сцішыцца ўсё, маўчым з нематы.

Затлумлена сэрца думай цяжкой:
Дакульадхінанне Волі Святой?
Пакутуюць людзі, веры няма.
Цяжкі шлях, цяжкі вядзе да Святла.

Імгла запаўзае ў сэрцы падчас,
Калі без любові штось дзееца ў нас.
Ды Слова Святое згоніць той шум,
Каб Сонца заззяла, ссунула тлум.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спадзяванне - Ядвіга Рай
«