Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На масянжовым небе чорны ветах

На масянжовым небе чорны ветах
ссе цмокам прагным зорак стынь
віхурыцца ад подыха яго планета
скідае з плоці чалавецтва дым

Жарынкай золата зіхціць між хмараў
крысо сукні знябытых афрадытаў
бянтэжаць местачкоўцаў рэшткі мараў
што не стамляюцца ісці ўслед за Сізіфам

Да маціцовых спадарожных перлін ў небе
скаромным поглядам ахутваючы цмока
здавён гудуць-таўкуць-штурхаюць Феба,
прыгожага, ды не свайго, не местачкоўцаў Бога.

А ты ляжыш пад дахам масянжовай ночы
як цвік у вечкі дамавіны поўні з сонцам
як местачковец, больш нішто не хочаш
акром глыжа Сізіфа у Харона лодцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На масянжовым небе чорны ветах - Павел Гаспадыніч