Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гуслі

Замешаны родныя гукі густа,
Крыштальнай расою зіхцяць, звіняць.
Гудуць над Белай Руссю гуслі,
I песні-лебедзі ляцяць…
“Запражыце коніка мне найлепшага,
Запражыце мне сіўца-варанца.
Сяду я, паеду да свайго дварца.
Еду я лесам – лес мой не шуміць,
Еду я полем – поле не звініць,
Еду я мостам – мост мой не гручыць”.
Пакуль будуць гуслі звінець
На Нёмне сінім, на чыстай Дзвіне, –
Руні нашай вясной зелянець,
Дочкам нашым жаніхоў мець,
Хлебу духмянаму быць на стале,
Роднаму слову з намі сталець.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гуслі - Сяргей Законнікаў